FANDOM


Абагарлас
Абагарлас
Мапа
Абагарлас (план)
Акруга Сірадыл
Персанажы Каралева Палалель, прынц Маліён
Істоты Шкілет
Квэсты Прызматычны стрыжань

Абагарлас (арыг. Abagarlas) — квэставая лакацыя у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Квэставыя лакацыі (Online)».

Апісанне Edit

Абагарлас — айлэйдскія руіны, змесцаваныя ў цэнтральнай часткі Сірадыла. Гэта лакацыя можа быць наведана толькі падчас праходжання сюжэтнай лініі Гільдыі ваяроў па адным з заданняў. Трапіць сюды можна праз партал, што адкрываецца Бачыць-Усё-Колеры у аддзяленні Гільдыі ў Марбруке, Шорнхельме ці Штормхолдзе.

Гісторыя Абагарласа сыходзіць каранямі ў глыбіню стагоддзяў. У гады росквіту айлэйдскай цывілізацыі ў Сірадыле гэты горад служыў хатай для прыхільнікаў даэдрычнага прынца Молаг Бала і знаходзіўся недалёка ад Деладзіла, жыхары якога ўшаноўвалі Мерыдыі. У Деладзіле быў выбудаваны пышны храм, што сталася прычынай зайздрасці жыхароў Абагарласа і ў першую чаргу яго караля — Анумарыла. Той загадаў выбудаваць велічны храм у гонар Бога Інтрыг і адправіць амбасадараў у Деладзіл з запрашэннем, каб прыхільнікі Мерыдыі увачавідкі пераканаліся ў велічы храма Балю. Кароль Деладзіла адпрэчыў прапанову, назваўшы свяцілішча суседзяў жаласным і высмеяўшы скульптара разам з Анумарылам. Разгарэлася вайна. Кароль Абагарласа атрымаў ад гаспадара войска нежыці і веды, якія былі скарыстаны для стварэння Мортуум Вівікус — магутнай зброі, здольнай знішчыць ненавісны горад Мерыдыі. У Абагарлас была адпраўлена невялікая група салдатаў і жрацоў Мерыдыі, якім мела быць знішчыць артэфакт Караля Гвалту. Аднаму з іх, Остаранду, была даверана адменная зброя, здольная знішчыць Мортуум Вівікус. Прабіваючыся праз падземныя залы, што кішаць нежыццю, і ліквідаваўшы сямейнікаў Анумарыла — прынца Маліёна і каралеву Палалель — Остаранд дасягнуў Мортуум Вівікус, але не змог яго знішчыць, бо ўмяшаўся сам Валадар Бед, атуліўшы артэфакт у Халоднай Гавані і паабяцаўшы скарыстаць, калі наступіць час. Неўзабаве горад быў знішчаны з усімі яго жыхарамі[1], напэўна, Мерыдыей[2].

Гэты час наступіў, калі Тамрыэль пагрузіўся у Вайну Альянсаў, праходзілую на фоне Зліцця Планаў. Гільдыя ваяроў стукнулася з намерамі Даэдрычнага Прынца скарыстаць Мортуум Вівікус і задалася мэтай спыніць план Молаг Балю. Бяздушны разам з часткай Гільдыі адправіліся ў Абагарлас, каб выведаць праз бачанне мінулага разбуральную здольнасць зброі.

Партал прыводзіць іх у вялікі пакой у паўночнай частцы руін. На поўдзень сыходзіць калідор, наводнены шкілетамі з ліку войска Абагарласа. Калідор, які выгінаецца, вядзе ў невялікі пакой, дзе знаходзіцца прынц Маліён у атачэнні нежыці. Паўднёвей знаходзіцца прастакутная зала, з усталяваным у ім свяцілішчам Молаг Балю. У крайняй паўднёвай кропцы падзямелля змесцавана велічэзная зала, дзе захоўваўся Мортуум Вівікус. Яго ахоўвае каралева Палалель. Забіўшы яе, Бяздушны ў твары Остаранда паспрабуе знішчыць цёмны артэфакт, але не зможа. На гэтым бачанне мінулага спыніцца, а Відушчая-Усе-Колеры адкрые партал у Кузню Зямлі.

Квэсты Edit

Гільдыя ваяроў Edit

  • «Прызматычны стрыжань» — даведацца больш пра Мортуум Вівікус у бачанні мінулага і стварыць зброю для супраціву яму.

Нататка Edit

  1. «Знікненне Деладзіла»
  2. «Дзённік Курана»

Галерэя Edit