FANDOM


ON-mapicon-Айлейдские руины Абамат
Абамат
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Валенвуд
рэгіён Малабал Тор
Персанажы Арітыель, Караліт, Касія Варо, Хані
Істоты Ігазаі, атранах з цела, шкілет
Квэсты Арітыель

Абамат (арыг. Abamath) — айлэйдскія руіны у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Эльфійскія руіны».

Апісанне Edit

Абамат — айлэйдскія руіны на паўднёвым усходзе рэгіёна Малабал Тор, Валенвуд. Адзін са спосабаў далезці да іх — рухацца на паўднёвы ўсход ад селішча ТанглХэйвэн. Таксама можна далезці да лакацыі з дапамогай дарожных свяцілішчаў. Найблізкае змесцавана паўднёва-ўсходней руін.

Гэта вялікі комплекс руін айлэйдаў, выбудаваны перасяленцамі з Сірадыла, якія лінулі ў Валенвуд пасля падання Вежы Белага Золата. Уцекачы працягвалі глыбокую пашану даэдра, таму заснавальнікаў Абамата прыцягнула мінулае гэтага месца: тут некалі знаходзіўся пячорны храм Малоха, створаны рукамі лясных оркаў. Гэта свяцілішча і цяпер існуе, утоенае глыбока пад руінамі будынкаў дзікіх эльфаў.

У 582 году, Абамат быў заняты буйным атрадам Культу Чарвяка, лідарам якога тут стала Касія Варо. Тэрыторыю руін апанавала нежыць і шараговыя культысты, якія разбілі лагеры сярод руін. Па перыметры блукаюць атранахі з цела, выконваючыя функцыю вартавых. Сектанты таксама ўзялі ў палон уплывовую асобу з Сільвэнара, сябар якой просіць яе выратаваць. Арітыель знаходзіцца ў адным з некалькіх лагераў, у клетцы, створанай з дубцоў. Пасля вызвалення яна папросіць Бяздушнага дапамагчы сарваць планы Культу Чарвяка ў руінах, для чаго трэба пракрасціся ў падзямеллі. Для гэтага спатрэбяцца два з чатырох велкіндскіх камянёў, раскіданых сярод руін.

Уваход вядзе ў невялікае памяшканне, у якім усталявана падабенства дарожнага свяцілішча, каля якога Бяздушны будзе адраджацца ў выпадку смерці. Усходы з гэтага памяшкання вядуць у першую залу, падзеленую каменнымі сценамі на некалькі сегментаў. Тут блукаюць сектанты і касцяны калос. Наступны пакой мае форму квадрата і сцяной таксама падзяляецца на дзве часткі. Усходней знаходзіцца памяшканне з айлэйдскім саркафагам, вакол якога ззяе яркае сіняе святло, а заходней — галоўная зала.

Спроба дакрануцца да саркафага абудзіць душу шукальніцы каштоўнасцяў Хані, якая дагадзіла ў пастку ў куфры. Яна папросіць выратаваць яе, для чаго трэба «вызваліць» Ваяра, Чараўніка і Злодзея, выявы якіх змешчаны на пліты ў падставе пастамента з саркафагам. На сценах пакоя паўколам змесцаваны выявы сузор'яў, а каля пастамента ляжаць скруткі з падказкай. Актываваўшы націскныя пліты ўздоўж сцен у патрэбным парадку, герой вызваліць сузор'е на пастаменце. Слушная паслядоўнасці для Ваяра такая: Лэдзі, Каханак, Вежа, Ваяр; для Чараўніка: Вучань, Рытуал, Лорд, Чараўнік; для Злодзея: Атранах, Цень, Конь, Злодзей.

Галоўная зала ўяўляе сабою вялікае памяшканне, у паўночнай і паўднёвай частках якога знаходзяцца ўсходы, што вядуць да двух невялікім памяшканням, у якіх Бяздушны павінен усталяваць астатнія два велкіндскіх каменя. Праходы да гэтых пакояў ахоўваюць касцяныя калосы, а самі пастаменты — майстры Чарвяка. У заходняй частцы галоўнай залы знаходзяцца дзверы ў Свяцілішча Малаката, але яна заблакавана, нягледзячы на ўсталяваныя велкіндскія камяні. На пастаменце перад брамай усталяваны Геад Анімусу, пры аглядзе якога з героем загаворыць Баэція. Даэдрычны прынц запатрабуе душу Арітыель у якасці платы за праход. Таксама высветліцца, што дзяўчына была чальцом Культу Чарвяка. Прынясучы яе ў ахвяру, герой адкрые шлях у невялікі пячорны храм Малаката.

У храме ўсталявана другое падабенства дарожнага свяцілішча. У тунэлі, вядоўцу да галоўнай каверны блукае касцяны калос. Наўпроста ў свяцілішча Бяздушны стукнецца з агрымам Ігазаі і Касіяй Варо, якіх трэба будзе забіць.

Планы Edit

Абамат
Абамат (план)

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Галерэя Edit