FANDOM


Абацтва Васьмі
Аббатство Восьми
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Сірадыл
рэгіён Сірадыл
Персанажы Гунгрым
Квэсты Далёкія сваякі

Абацтва Васьмі (арыг. Abbey of the Eight) — селішча у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Селішчы (Online)».

Апісанне Edit

Абацтва Васьмі — селішча, змесцаванае ў паўднёва-заходняй часткі рэгіёна Сірадыл, што ў аднайменнай правінцыі. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на захад ад замка Чорнага Бота. Лакацыя пры наведанні адразу ж стане адзначанай.

Аптымальным варыянтам хуткага дасягнення раёна лакацыі будзе выкарыстанне Сеткі Пераходаў, але гэты варыянт можа быць скарыстаны, толькі калі блізкія крэпасці будуць падкантрольныя альянсу, за які выступае пратаганіст. Сетка дарожных свяцілішчаў у Сірадыле не можа выконваць тую функцыю, якую яна выконвае ў астатніх рэгіёнах, бо ў гэтым рэгіёне ўсяго шэсць свяцілішчаў, змесцаваных на тэрыторыі памежных крэпасцяў.

Гэта невялікі манаскі манастыр, змесцаваны на крайнім паўднёвым захадзе рэгіёна. Нягледзячы на Вайну Альянсаў і панавальны вакол хаос, манахі не пакінулі Абацтва. Разам з імі засталіся рыцары Васьмі, чыіх ваяроў можна ўбачыць у двары манастыра. Дзверы ў абедзве пабудовы Абацтва зачынены. На заднім двары ля ног статуі знаходзіцца нябесны аскепак. Працаўнік Гунгрым, якога Бяздушны можа сустрэць тут, папросіць даставіць ліст на поўнач — у Коррал.

Квэсты Edit

Пабочныя квэсты Edit

Галерэя Edit