The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
DaedraIcon Агрым
ID: ГЛ. АРТЫКУЛ
Огрим

Здароўе/трываласць Гл. артыкул Магія Гл. артыкул Запас сіл 1000

Душа Залежыць ад разнавіднасці

Агрымы — буйныя, магутныя і бесталковыя слугі Лорда Даэдра Малаката. Сэрца даэдра валодае слабавыяўленымі магічнымі ўласцівасцямі, але каб дабрацца да сэрца агрыма, прыйдзецца сур'ёзна папрацаваць нажом.
— Вала Катрасо

Апісанне

Агрымы — слугі Малаката. Вялізныя, пакрытыя зялёнай лускай даэдра, з двума рагамі на галаве і вельмі буянай ніжняй сківіцай, яны вельмі моцныя, але дурныя і нязграбныя. Акрамя звычайных агрымаў сустракаюцца і агрымы-тытаны. Неадрозныя ад звычайных вонкава, фізічна яны некалькі мацней.

Унікальны агрым, які адрозніваецца ад звычайнага толькі ID, праходзіць па квэсту Азураў. Ён адзін з тых даэдра, якім Шеогорат загадаў перашкаджаць пустэльнаму жыццю жрыцы Азуры Райны Дролан. У дадатку Tribunal з'яўляецца асаблівы тытан-агрым. Ён таксама ідэнтычны звычайнаму тытану па характарыстыках і сустракаецца ў маёнтаке Велас, што ў раёне Годсрыча. Гэта адзін з тых даэдра, што калдун Гавіс Велас нацкоўвае на галоўнага героя.

Разнавіднасці

Выгляд Ровень Здароўе/трываласць Магія Запас сіл Страты Душа
Агрым
ogrim
звычайны агрым
11 170 165 1000 11–33 165
(вялікая)
Агрым
ogrim_az
пасланец Шеагората, квэст Азуры;
раён Шыгарада, 2,23
Тытан агрым
ogrim titan
звычайны агрым-тытан
15 220 180 1000 12–40 70
(маленькая)
Тытан агрым
ogrim titan_velas
Марнхолд, Годсрыч, маёнтак Велас
слуга Гавіса Веласа

Заўвагі

  • Агрым паказаны на адным з загрузных экранаў Morrowind.
  • Хоць агрым-тытан і мацней звычайнага, памер душы ў яго значна менш, чым у яго «малодшага брата».

Гл. таксама

  • Агрым (Lore)
  • Агрым (Online)

Галерэя

Advertisement