The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Аіша
Ref ID: 00085958 Base ID: 0008521C
Ayisha face
WomanIcon
Базавая інфармацыя
Ровень PC–1 (PC=6–44)
Здароўе 63–306
Мана 105–162
Запас сіл 183–348
Фракцыя Бандыты
Лакацыя Скала Рыбака
Квэст Мазога Орк
Аіша (арыг. Ayisha) — персанаж у гульні The Elder Scrolls IV: Oblivion.

Ayisha

Аіша займаецца толькі сваімі, Аішынымі, справамі. Можа і табе паспрабаваць рабіць таксама?
— Аіша пры вітанні

Біяграфія[]

Аіша — бандыт-каджыт, якая жыве ў лагеры каля «Скалы Рыбака», што знаходзіцца паўночней Леявіна. Апроч яе там жывуць і іншыя чальцы банды: Могенс Ветравей, Дж'Баша і Мэнса Сэлас.

Квэсты[]

Аіша — адна з чатырох бандытаў у квэсце «Орк Мазога», якія нападаюць на пратаганіста на загад Могенса і трагічна гінуць. Нягледзячы на яе крымінальнае жыццё, яна не будзе нападаць, калі квэст не ўзяты.

Інвентар[]

Аіша носіць узроўневыя даспехі, якія складаюцца з усяго апроч шлема. Узброена ўзроўневым дробнай зброяй. Пад даспехамі носіць таннае адзенне.

Advertisement