The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Болотный усик (иконка)
Балацяны вусік
ID: 000413DC
Болотный усик
Вага: 0,2 Цана: 2 Gold Skyrim
Алхімічныя эфекты:
Аднаўленне атрыбута Воднае дыханне
чары
Хадня па вадзе Падвышэнне здароўя
Крыніца: Расліны
  • Асноўны артыкул: Інгрэдыенты (Shivering Isles)

Балацяны вусік (арыг. Swamp Tentacle) — алхімічны інгрэдыент у гульні The Elder Scrolls IV: Shivering Isles.

Апісанне[]

Балацяны вусік можна сабраць з кожнай аднайменнай расліны. Расце балацяны вусік галоўным чынам пад голым небам, і толькі на боку Дэменцыі. Махры балацяных вусікаў можна заўважыць якая звісае з камянёў і скальных выступаў. Інгрэдыент характэрны тым, што мае толькі дадатныя алхімічныя уласцівасці, з-за чаго ідэальна падыходзіць для гатавання зелляў. Шанец збору балацянага вусіка даволі высокі і складае 80 %.

Месцазнаходжанне[]

Болотный усик - карта

Усяго ў гульні 3 інгрэдыенты і 150 раслін (144 пад голым небам і 6 у будынках).

Усе 3 інгрэдыенты знаходзяцца ў хаце Брайтора ў Крусіблё. Апроч гэтага інгрэдыент можна выявіць у продажы ў Аджазды у Крусібле, а таксама сярод трафеяў ва ўзроўневых куфрах.

Інгрэдыенты можна знайсці ў наступных месцах, якія знаходзяцца як удалечыні ад адзначаных лакацый, гэтак і поруч з імі:

  • 9 шт. на поўнач ад Зірэтарда (каардынаты 6, 0);
  • 8 шт. на паўднёвы захад ад Затопленага лагера (каардынаты 2, 0);
  • 8 шт. ля ўваходу ў Зэдылыян;
  • 7 шт. на заходнім беразе Дрыготкіх Выспаў, за сцяной, да захаду ад Садоў Кастусём і Цела (каардынаты –15, 0);
  • 6 шт. на паўвостраве Бот Вар'яцкага Бога, прыкладна пасярэдзіне паміж Востраканцовым уцёсам і лагерам Страчанага Часу (каардынаты –9, –16);
  • 6 шт. у Пасвале.

Ёсць толькі адно месца, дзе балацяны вусік расце ў памяшканні — 6 раслін знаходзіцца ва палацы Шеагарата ў Нью-Шэаце.

Квэсты[]

  • «Класіфікатар» — прынесці балацяны вусік Мірылі Улвэн для даследаванняў.

Нататкі[]

  • У гульні існуе інгрэдыент «Дэфармаваны балацяны вусік», які мае ўсяго адна алхімічная ўласцівасць, што не супадае ні з адной уласцівасцю звычайнага балацянага вусіка.
  • Магія куфра архічарадзея не дзее на інгрэдыенты Дрыготкіх Выспаў.

Галерэя[]

Advertisement