FANDOM


Возера Йоргрым

Озеро Йоргрим.jpg

Базавая інфармацыя
Тып Возера
Гульня Skyrim
Кантынент Тамрыэль
Правінцыя Скайрым

Возера Йоргрым (арыг. Lake Yorgrim) — возера ў свеце The Elder Scrolls.

АпісаннеEdit

Возера Йоргрым — адно іх чатырох найбуйнейшых азёр Скайрыма, размешчанае ва ўсходняй частцы валодання Белы Бераг. Мае выцягнутую з захаду на ўсход форму, на ўсход возера звужаецца і дае пачатак аднайменнай рацэ, прытоку Белай ракі. Натуральнай мяжой паміж возерам і ракой Йоргрым з'яўляецца вадаспад. Возера неглыбокае. Берагі яго камяністыя, а паверхня часткова пакрыта лёдам. У цэнтры возера знаходзіцца невялікі астравок, зарослы ёлкамі.

На заходнім беразе возера пасяліліся хоркер і узроўневый драпежнік, якія ў спробах адваяваць тэрыторыю адзін у аднаго б'юцца не на жыццё, а на смерць. Яшчэ адзін хоркер жыве на паўднёвым беразе, але на яго лежню іншыя жывёлы не прэтэндуюць.

Жывёльны свет возера небагаты. Мабыць, вышэйзгаданыя хоркеры — адзіныя яго насельнікі. На берагах ў багацці растуць ліловыя, блакітныя, чырвоныя гарнакветкі, снежнаягаднік. На дне возера і ўздоўж берагавой лініі растуць марскія жалуды.

На паўднёва-заходнім беразе возера знаходзяцца залежы гліны.

Бліжэйшыя лакацыіEdit

На паўночна-заходнім беразе возера размешчана пячора Бронзавая вада. Ледзь вышэй і заходней ў гарах знаходзіцца таверна «Начныя вароты». На паўночна-ўсходнім беразе возера размешчаны курган, у якім быў пахаваны цмок Вінтурут. Недалёка ад кургана, у камянях схаваны зачынены куфар з скарбамі.

ГалерэяEdit

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki