The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
ON-mapicon-Здание Замак Вэйрэста
Здание в Вэйресте 20
Мапа
Ёсць выява мапы мясцовасці з гэтай лакацыяй?
Тады, калі ласка, загрузіце яе!
Акруга Хай Рок
рэгіён Штормхэйвэн
Бацькоўская лакацыя Вэйрэст
Персанажы Гл. артыкул
Квэсты Пагоня за Аскепкам, Гамбіт Верміны, Дарога ў Рывенспайр

Замак Вэйрэста (арыг. Castle Wayrest) — будынак у гульні The Elder Scrolls Online.

Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Будынкі (Online)».

Апісанне[]

Замак Вэйрэста — будынак, змесцаваны ў цэнтральнай часткі гарады Вэйрэст, што ў Штормхэйвэнё, Хай Рок. Далезці да лакацыі можна, калі рухацца на поўнач ад гарадскога дарожнага свяцілішча.

Гэты раскошны палац, выбудаваны на ўзгорку ў цэнтральнай частцы горада насупраць гарадскога банка, з'яўляецца рэзідэнцыяй каралёў Вэйрэста, а разам з тым і прыстанкам вярхоўнага караля Эмерыка — лідара Кавенанта Даггерфола. Ільвіная Варта ахоўвае подступы да замка і яго памяшканні, а ў саміх яго залах збіраюцца ключавыя людзі ў альянсе. Бяздушны можа наведаць гэта месца падчас змагання з небяспечным культам даэдрапрыхільнікаў пад назвай «Боскія снаведы», чыёй ахвярай сярод іншых стане і сам Эмерык.

Уваход вядзе ў невялікі вестыбюль, упрыгожаны сцягамі Львінай Варты. Тут стаяць дзве драўляныя шафы, а паміж імі — камода. Яшчэ адзін такі знаходзіцца ля сцяны злева, а ля сцяны справа стаіць невялікая тумба і нізкая шафа. Дзве дзверныя выймы вядуць у тронную залу, дзе вакол караля Эмерыка збіраюцца высокапастаўленыя чальцы Кавенанта. Гэта памяшканне можна падзяліць на дзве няроўныя часткі. У той, што бліжэй да выйсця, змесцавалася страўня і невялікі бар. Астатняе памяшканне — месцазнаходжанне каралеўскага трона. Злева ад вялікай залы знаходзіцца пакой паменш, дзе змесцавалася працоўнае месца канцлера Рэжыны Труавуа і невялікая бібліятэка. Справа знаходзяцца ўсходы на другі паверх і ў недаступны склеп, дзверы куды ахоўваюцца рыцарам па імі Рэрлас Рагон. На другім паверсе знаходзіцца каралеўская спальня.

Персанажы[]

Насельнікі
Абат Дорак Ардін Амді Брат Пэры
Вярхоўны кароль Эмерык Генерал Гадрун Генерал Гацье
Генерал Гатоўкі Генерал Стэлані Герцаг Натаніэль
Дама Дабьен Канцлер Рэжына Труавуа Капітан Маціяс Эцьен
Каралёва Плямячы П'ері Бакюр Рэрлас Рагон
Сястра Сафія Сястра Тытуню Сяржант Алфін
Сэр Эдмунд Хосні ат-Тура

Квэсты[]

Кавенант Даггерфола[]

  • «Пагоня за Аскепкам» — паведаміць вярхоўнаму каралю Эмерыку пра крадзяжу артэфакта.
  • «Гамбіт Верміны» — спыніць планам Верміны па знішчэнні Кавенанта Даггерфола.
  • «Дарога ў Рывенспайр» — адправіцца на дапамогу ў паўночны рэгіён.

Галерэя[]

Advertisement