FANDOM


Йокуда — кантынент у Эльтэрычным акіяне, размешчаны на захад ад Тамрыэля. Што азначае назва, дакладна невядома. Лічыцца, што мацярык патануў ў глыбокай старажытнасці, аднак на яго месцы ўтварыўся буйны архіпелаг. Найбуйнейшы востраў — Акос Касаз, хоць акрамя яго ёсць больш паўтузіна буйных выспаў, такія як Самара, Хібі, Канэш, Камлеш. Дакладна не ясна, ці з’яўляюцца паўднёвыя выспы, такія як Раван, часткай Йокуды, хоць традыцыйна іх адносяць да яго. У любым выпадку кантынент быў уключаны ў адну з карт заходняга Тамрыэля, а таксама маюцца некаторыя сведчанні кантактаў паміж тамрыэльцамі і йокуданцамі. Акрамя таго, па словах жыхароў Анвіла, караблі ўсё яшчэ ходзяць паміж Йокудай і Анвілам.