FANDOM


АпісаннеEdit

Лорхан, Шэзар, Шор або Шэор, у данмераў Сітісіт і Барабан Рока — «Мёртвы Бог», часам яшчэ называецца «загубеным». Ён быў пакараны іншымі Аэдра за тое, што вымусіў іх стварыць Нірн. На месцы, куды іншыя багі кінулі яго Сэрца, з'явіўся вулкан Чырвоная гара. Лорхана часам называюць богам сьмяротных (Аркей носіць падобны тытул).

Удзел у будаўніцтве Нірна дазваляе прылічаць яго да Аэдра, але ён таксама валодае і рысамі Даэдра, паколькі (гэтак жа, як і яны) сам ён не мог ствараць што-небудзь, выкрутамі прымусіўшы іншых багоў выконваць яго планы.

У яго існавала некалькі увасабленняў, названых Шэзарінамі (ад імя Шэзар). Самым вядомым з'яўляўся Пелінал Вайтстрэйк.

«Сэрца свету»Edit

Існуе альдмерская легенда, па якой Лорхан быў тыранам і сабраў арміі людзей на вайну з альдмерамі, якіх узначальваў Аурыэль. Лорхан лічыў, што людзі (як і любыя смяротныя наогул) не менш эльфаў заслугоўваюць права на існаванне, з чым самі эльфы былі не згодныя. Трынімак, найвялікшы рыцар Аурыэля, перамог Лорхана на вачах у яго войска і вырваў яго Сэрца. Людзі адсунулі цела Лорхана і пакляліся помсціць нашчадкам Аурыэля ва ўсе часы.

Калі Трынімак і Аурыэль паспрабавалі знішчыць сэрца Лорхана, яно засмяялася над імі. Яно сказала: «Гэта Сэрца — Сэрца свету, таму што было зроблена для таго, каб задаволіць астатніх». Тады Аурыэль прымацаваў Сэрца да стралы і запусціў стралу далёка ў моры, дзе яё не зможа знайсці ні адзін аспект новага свету. І там, дзе Сэрца кранула марскога дна, з'явіўся велізарны вулкан, які праз стагоддзі назавуць «Чырвоная гара», а вакол яго утварыўся вулканічны востраў, што цяпер нясе імя Варденфел.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.

Also on FANDOM

Random Wiki