FANDOM


Лізандус
LysandusGhost
Базавая інфармацыя
Раса Брэтон
Фракцыя Нежыць, здані
Квэст Склеп Лізандуса, Хол Вудборна
Лізандус (арыг. Lysandus) — персанаж у гульні The Elder Scrolls II: Daggerfall.

Біяграфія Edit

Лізандус  — кароль Даггерфола, які нарадзіўся ў Арслана II і Нульфагі у 3Э 354, муж каралевы Мінісэры. У 3Э 381 году ў яго нарадзіўся сын Готрід, які стаў кіраваць заміж яго.

Лізандус быў забіты ў 3Э 403, дагадзіўшы ў пастку, уладкаваную лордам Вудборнам з Вэйрэста у час Бетонскай войны.

Як кароль, Лізандус быў давераным васалам Урыэля Сэптыма VII. Падчас яго кіравання каралеўства Даггерфолл стала самым магутным каралеўствам у заліве Іліяк.

Падчас вайны Бетоні ён быў забіты вечарам перад вырашальнай бітвай. Яго сын Готрід застаўся кіраваць войскамі Даггерфола супраць сіл Сэнтынэля на раўнінах Крынгаінавага Поля.

Труп Лізандуса быў пахаваны ў невядомым месцы. Тым не менш, яго дух не знайшоў супакой пасля смерці. Цягам многіх гадоў ён і яго прывіднае войска з'яўляліся ў гарадах Даггерфола, сеючы страх і жах у сэрцах гараджанаў.