FANDOM



Warning-icon
Трэба: дапоўніць падзел «Апісанне».

HeavyImperialShield Накрын
ID: 00061CA5
Накрин (маска)
Абарона Вага Цана
23 9 2 173 Gold Skyrim
Тып Шлем
Клас Цяжкая браня
Чары + 50 да магіі, загаворы разбурэнні і аднаўленні выдаткуюць на 20 % менш магіі
Квэсты Хата Пажыральніка Свету
Матэрыял для паляпшэння:
Эбанітавы злітак
Зачараванне зняць немагчыма.
Накрын (арыг. Nahkriin) — шлем, артэфакт, цяжкая браня у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
Elements-icon Абагульняльны артыкул:  «Маскі цмачыных жрацоў».

Апісанне Edit

Накрын (арыг. NDragon ahKRDragon iiN) у перакладзе з цмачынай мовы азначае «Адплата». Адна з масак цмачыных жрацоў. Звонку маска напамінае іншыя, але гэта створана з эбаніту, які таксама патрэбен для яе паляпшэння.

Валодае эфектам павелічэнні запасу магіі і змяншэнні яе выдатку на загаворы школ магіі «Разбурэнне» і «Аднаўленне». Самая цяжказдабыўная маска, бо шлях да яе заступае процьма драўграў, цмокаў і сам носьбіт маскі — цмачыны жрэц.

Месцазнаходжанне Edit

Скулдафн, наўпроста перад парталам у Саўнгард. Трапіць туды можна ў ходзе галоўнай сюжэтнай лініі, прыляцеўшы конна на Адавінге. Маскай валодае які не атрымаў спачын цмачыны жрэц Накрын. Пасля даканцовай смерці жраца можна ўзяць гэту маску з яго рэшткаў.

Квэсты Edit

Рамяство Edit

НататкіEdit

  • Не каштуе прадаваць гэту маску! Сабраўшы ўсе восем масак, можна атрымаць дзявятую — Канарык, — адправіўшыся з дапамогай драўлянай маскі у мінулае Лабірынтыяна.
  • Калі не забіваць жраца, а хутка заскочыць у партал, то маску немагчыма будзе атрымаць сумленным шляхам.