FANDOM


UncnownIcon Ўпалае дрэва
Упавшее дерево - картинка
Карта
Упавшее дерево - карта
Планы

Упавшее дерево - план Ўпалае дрэва

Акруга Істмарк
Зоны Ўпалае дрэва
Істоты Бандыт
Рудныя жылы
1 Жалезарудных жыл
Ўпалае дрэва (арыг. The Fallen Tree) — неадзначаная лакацыя у гульні The Elder Scrolls V: Skyrim.
  • Код лакацыі:

POIVolcanicTundra03

АпісаннеEdit

Ўпалае дрэва — гэта звычайная скайрымская елка, удала ўпалая (ці, магчыма, спецыяльна паваленая) і зараз якая служыць своеасаблівым мостам над даволі высокім вадаспадам крыху на поўдзень ад грабніцы Хілгрунда. Гэта месца аблюбавалі для засады разбойнікі, але нешта не падзялілі паміж сабой і ў жывых застаўся толькі адзін узроўневы бандыт.

Недалёка ад дрэва, з таго боку, што бліжэй да грабніцы, ляжыць цела аднаго з галаварэзаў. Пад найбліжэйшым карчом знаходзіцца разбойніцкі тайнік. Тут схаваны зачынены на замок ўзроўню «Адэпт» куфар, побач з куфрам на зямлі ляжыць падручнік магіі ілюзіі «Плюсы і мінусы чорнай магіі», узроўневыя лук і стрэлы. На пні расце грыб мора тапінэла, а непадалёк — снежныя ягады і чартапалох, крыніцы алхімічных інгрэдыентаў.

Па іншы бок прорвы праходзіць дарога: паўднёвы кірунак вядзе на Айварстэд, паўночна-ўсходняе — да форта Амола і схованкі Страчаны Нож. Крыху на поўдзень ад верхавіны дрэва знаходзіцца жалезарудная жыла. Унізе, недалёка ад падножжа вадаспаду, ляжыць цела другога бандыта, а побач з ім — кашалёк з золатам.

НаходкіEdit

  • Падручнік ілюзіі «Плюсы і мінусы чорнай магіі»;
  • зачынены куфар;
  • узроўневыя лук і стрэлы;
  • снежныя ягады;
  • чартапалох;
  • мора тапінэла;
  • маёмасць з тэл мёртвых бандытаў;
  • кашалёк з золатам — побач з целам бандыта, якое ляжыць унізе.

Ad blocker interference detected!


Wikia is a free-to-use site that makes money from advertising. We have a modified experience for viewers using ad blockers

Wikia is not accessible if you’ve made further modifications. Remove the custom ad blocker rule(s) and the page will load as expected.