The Elder Scrolls Wiki
Register
Advertisement
Радавая магільня Серанаў
Родовая гробница Серанов
Мапа
Родовая гробница Серанов. Карта
Планы

Родовая гробница Серанов. План Радавая магільня Серанаў

Акруга Ўвардэнфэлл
рэгіён Заходняе Сугор'е
Зоны Радавая магільня Серанаў
Істоты Нежыць

Радавая магільня Серанаў (арыг. Seran Ancestral Tomb) — радавая магільня у гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

  • Коды лакацыі:

-9
16
Seran Ancestral Tomb

Warning-icon Важна: Не блытаць з радавой магільняй Серана.

Апісанне[]

Радавая магільня Серанаў — пахавальня, што належыць сям'і Серан. Змесцавана яна на паўночным захадзе выспы Ўвардэнфэлл у рэгіёне Заходняе Сугор'е. Найблізкім населеным пунктам з'яўляецца Хуўл, змесцаваны на процілеглым беразе невялікай затокі. Магільня населена нежыццю.

Калідор, у які пратаганіст трапляе з паверхні, выгінаецца пад простым кутом і выводзіць на ўсходы ў вялікі і адзіны ў гэтай магільні зала. Гэта зала мае сцены-бар'еры, якія дзеляць яго на некалькі секцый. У цэнтральную секцыю залы вядуць усходы ад уваходу. Ля процілеглай ад яе сцяны ўсталяваны басейн з попелам, каля якога стаіць куфар, утрымоўвальны выпадковую браню ці зброя. У секцыі залы справа ад уваходу ўсталяваны тры басейны з попелам, а таксама тры урны, што стаяць проста на падлозе залы і змяшчаюць няшмат выпадковых інгрэдыентаў. У секцыі злева ад уваходу ўсталяваны басейн з попелам, на якім стаіць куфэрак з сямю выпадковымі камянямі душ.

Прадметы[]

У радавых магільнях, зазвычай, можна знайсці дары, якія данмеры пакідаюць для таго, каб залагодзіць продкаў. Іх пакідаюць на пастаментах каля урнаў з пылам ці на краі ям з попелам. У гэтай радавой магільні такіх дароў не.

Нататкі[]

  • На Ўвардэнфэлле жыве шасцёра данмераў з прозвішчам Серан. Вось спіс носьбітаў гэтага прозвішча:
    • Банор Серан — карчмар у страўні «Клуб Рады», што ў Балморе, чалец Камонна Тонг;
    • Фавер Серан — інквізітар, жыве ў пячоры Мілк;
    • Мадура Серан — пілігрым, палонная ў лагеры эшлэндаров-ізгояў Айданат, чалец Храма Трыбунла;
    • Кідаў Серан — святар у храме Альд'руна;
    • Міраса Серан — зачароўнік, жыве ў Хаце Рады Тэлванні, што ў Садрыт Мора, чалец Храма Трыбунала;
    • Вяліна Серан — абываталь, жыве ў Морнхолдзе.Tr
  • У The Elder Scrolls IV: Oblivion таксама ёсць персанаж, які ўяўляе гэта прозвішча, — гэта Олін Серан, майстар школы магіі Вядзьмарства.

Галерэя[]

Advertisement