FANDOM


300px

Сэнтынэль (арыг. Sentinel) — горад рэдгардаў, сталіца правінцыі Хаммерфэлл. Змесцаваны ён на беразе заліва Іліяк. Горад мае даволі нізкае насельніцтва ў звязку з негасціннай прыродай пустэльні Алік'р.[1][2]

Галоўная вуліца Сэнтынэля ўяўляе сабою вялікі рынак паміж майстрамі і галоўнымі каўнярамі. Горад з'яўляецца экзатычным месцам для арыстакратаў Вэйрэста і Даггерфола, якія знаходзяць задавальненне ў кулінарыі, рамёствах і гульнях Сэнтынэля.[3]

І Яхуб акінуў гэта месца позіркам, пагадзіўся і загадаў: «Гэта гавань будзе належаць нам, таму як мы завалодаем ёй. І я назаву яе Сэнтынэль у гонар таго, хто першы выявіў яе
— Сэнтынэль, перліна Алік'ра

Гісторыя Edit

Узыходжанне Сэнтынэля Edit

Перад тым як рэдгарды прыйшлі ў Валенфел, эльфы і манмеры стварылі прыстанак, цяпер вядомае як Сэнтынэль, для абароны ад оркаў і іншых небяспек у пустэльні. Аднак наўрад яны здагадваліся, што самая вялікая пагроза прыйдзе з боку мора.[1]

Саноўнік Яхуб павёў частку Ра Гада на поўнач, і яны сталі першымі з гэтай фракцыі, хто выявіў заліў Іліяк. «Досвіткам сямнаццатага дня месяца Другога зерня, калі караблі Яхуба плылі насустрач сузор'ю Каня», нагляднік карабля пракрычаў, што знайшоў месца для стварэння сховішча. Яхуб пагадзіўся на гэта і назваў новы горад імем наглядніка.[4]

Другая эра Edit

У перыяд Міжцарствы Другой эры горад перайшоў у рукі Венцаносцаў. Сэнтынэль складаўся ў Кавенанце Даггерфола, які з'яўляўся з'яднаннем сіл рэдгардаў, брэтонцаў і оркаў. Пасля таго як былі пабіты сілы мяцежнага караля Гармідар РокаРансера, Кавенант уступіў у супрацьстаянне паміж двума іншымі наймоцнымі палітычнымі і вайсковымі з'яднаннямі, каб займець трон Сірадыла. Пазней Сэнтынэль ізноў стаў горадам Папярэднікаў.[5]

Трэцяя эра Edit

Нягледзячы на паразу ў Бетонскай вайне у 3Э 402, Сэнтынэль працягваў квітнець. Тым часам ён быў вядомы як месца, дзе заўсёды можна зарабіць крыху золата ці знайсці нейкую прыгоду.[6]

Чацвёртая эра Edit

Варожасць паміж дзвюма фракцыямі часам рабілася гэтак моцнай, што яны адмаўляліся дапамагаць адзін аднаму пры вонкавых уварванняў.[1] Але ў час Вялікай вайны войска Папярэднікаў з Сэнтынэля зняло аблогу Хегате — гарады Венцаносцаў, што прывяло да замірэння гэтых двух бакоў.[7]

Крыніцы Edit

  1. 1,0 1,1 1,2 Даведнік па Імперыі і яе наваколлі. 3-е выданне
  2. Загрузны экран у The Elder Scrolls Online.
  3. Кішэнны даведнік па Імперыі, 1-е выд.
  4. Сэнтынэль, перліна Алік'ра
  5. Падзеі The Elder Scrolls Online
  6. Словы і філасофія
  7. Вялікая вайна