The Elder Scrolls Wiki
Advertisement
Унутранае мора

Вварденфелл (карта)

Базавая інфармацыя
Тып Мора
Гульні Morrowind, Online
Кантынент Тамрыэль
Правінцыя Морраўінд

Унутранае мора (арыг. Inner Sea) — мора ў свеце The Elder Scrolls.

Апісанне[]

Унутранае мора — вялікая водная прастора, што адлучае выспу Ўвардэнфэлл ад кантынентальнага Морраўінда. Яно падпяразвае выспу з трох бакоў: усходу, поўдня і захаду. На поўначы ж Унутранае мора ўліваецца ў Падамайскі акіян, а калі быць дакладным, то ў яго частку, якая завецца Морам Зданяў. Мора спярэшчана шматлікімі выспамі, найвялікая колькасць якіх знаходзіцца ў яго ўсходняй частцы — заліве Зафірбэль. З паўднёвага захаду да мора прылягае рэгіён Стоунфоллз.

Унутранае мора ўтварылася ў выніку вывяржэння Чырвонай Гары, калі частка сушы апусцілася ніжэй роўня мора, а ўтвораны кратар запоўніла вада з мора Зданяў. Невядома дакладна, калі менавіта ўтварылася Ўнутранае мора: некаторыя навукоўцы кажуць пра 1Э 688−1Э 700[1] гады, хоць існуюць і больш супярэчлівыя паведамленні, што гаворыць пра больш ранейшае складанне.

Парты (на Ўвардэнфэлле)[]

  • Гнаар Мок;
  • Хла Оуд;
  • Вівек;
  • Эбенгард;
  • Тэль Бранора;
  • Тэль Арун;
  • Тэль Фір (пераправа не працуе);
  • Тэль Мору;
  • Вос;
  • Садрыт Мору.

Зноскі[]

  1. У 36-а казання Вівека сцвярджаецца, што да з'яўлення Ўнутранага мора прывялі дзеянні Кагрэнак.
Advertisement