FANDOM


The Elder Scrolls: Arena
TES1-Arena box
Выданне
Дата выхаду 5 красавіка 1994
Распрацоўнік(і) Bethesda Softworks
Выдавец Bethesda Softworks
Жанр Ролевая гульня ад першай асобы
Платформа PC
Гульнявы рухавічок Raycaster
Рэжымы Адзінкавая гульня
Храналогія
Дата 389, 399 3Э

The Elder Scrolls: Arena — першая гульня серыі The Elder Scrolls. Гэта кампутарная ролевая гульня з выглядам ад першай асобы, распрацавана кампаніяй Bethesda Softworks. Рэліз адбыўся ў 1994 годзе. Па выпадку дзесяцігоддзя серыі Bethesda Softworks выпусціла поўную версію Arena для вольнага спампавання[1]. Для гульні ў сучасных аперацыйных сістэмах запатрабуецца эмулятар DOS. Распрацоўнікі рэкамендуюць скарыстаць апошнюю версію DOSBox, якому для забеспячэння прымальнай прадукцыйнасці патрэбен працэсар з тактавай частасцю не менш за 2 Ггц.

Падзеі гульні адбываюцца ў выдуманым сусвеце Нірн, на кантыненце Тамрыэль.

Візітнай карткай Арэны стала яе складанасць. Кен Ролстан, галоўны дызайнер The Elder Scrolls III: Morrowind, прызнаўся, што пачынаў гульню дваццаць разоў, але выбрацца з вязніцы яму атрымалася толькі аднойчы.

Гісторыя стварэння Edit

Спачатку Arena задумвалася як сімулятар гладыятарскіх баёў. Персанаж гульца і каманда яго змаганцаў павінны былі падарожнічаць па свеце, змагаючыся з іншымі камандамі на іх арэнах, пакуль пратаганіст не стаў бы «вялікім чэмпіёнам» у сталіцы — Імперскім горадзе. Па меры распрацоўкі ролевыя элементы прагрэсавалі, пакуль аднойчы не была выказана ідэя пра тое, што з усяго гэтага можна зрабіць нядрэнную ролевую гульню. У выніку баі сталі менш важнай часткай гульні, і павялічыўся даследчы складнік. Яшчэ пазней элементы RPG былі даканцова дададзены да гульні, гульня пашырэла, каб улучаць гарады па-за арэнамі і іншыя лакацыі па-за гарадамі. У канчатковым рахунку было вырашана панізіць значэнне турніраў у цэлым, і засяродзіць увагу гульцоў на даследаванні гульнявога свету.

Так з'явілася The Elder Scrolls: Arena — адна з найпершых RPG і найпершая частка паспяховага серыяла.

Pin-icon Нататкаад старога гладыятарскага сімулятара засталіся толькі сама назва і вокладка, якая і дасёння ўпрыгожвае гульню.

Сюжэт Edit

Імператар Урыэль Сэптым VII быў складзены ў іншым вымярэнні (у «Вараным кур'еру» сцвярджаецца, што іншым вымярэннем быў план Аблівіяна), а яго месца заняў імперскі баявы чараўнік Джагар Тарн. Вучаніца Тарна, Ріа Сільмейн, адмовілася ўстаць на бок настаўніка, таму была забіта ім. Дух Ріі дапамагае безназоўнаму герою выбрацца з вязніцы і ўскладае на яго вялікую адказнасць — разбурыць падступныя планы ўзурпатара. Яе сіл недастаткова, каб матэрыялізавацца фізічна, таму яна з'яўляецца герою ў снах. Каб выслабаніць імператара, трэба знайсці восем частак Посаха Хаосу, якія Джагар схаваў у розных кутках правінцый Тамрыэля. Гэтым герой і будзе займацца па ходзе галоўнага квэста гульні. Пасля гэтага яму мае быць пазмагацца з Джагарам Тарнам у Імперскім горадзе.

Pin-icon НататкаЧастка сюжэта пераказана ў серыі кніг «Сапраўдная Барэнзія» (Daggerfall, Morrowind, Oblivion, Skyrim).

Выданні Edit

Упершыню Arena была выпушчана на дыскетах. CD-ROM-версія больш поўная, чым тая, што выйшла на дыскетах. Пад канец 1994 года адбыўся рэліз «Deluxe Edition», укамплектаваны кампакт-дыскам з гульнёй апошняй версіі, кілімок для мышы з адлюстраванай на ім картай Тамрыэля і «Codex Scientia» — кнігай хінтоў.

Да дзесяцігадовага юбілею серыі для вольнага спампавання стала даступная версія гульні, што шырыцца на дыскетах, а не тая, што выходзіла на кампакт-дысках.

Цікавыя факты Edit

  • Падзеі гульні пачынаюцца апоўначы першага дня Ранішняй Зоркі 389 года Трэцяй эры, у Імперскай вязніцы.
  • Канцэпцыя тыпу «абраны-зняволены» замацавалася ў асноўных гульнях серыі The Elder Scrolls і стала яе візітнай карткай.
  • Змененая выява з вокладкі Arena з'явілася ў The Elder Scrolls IV: Oblivion у выглядзе афішы Арэны Імперскага горада.

Галерэя Edit

Спасылкі Edit

  1. Спасылка для вольнага спампавання гульні The Elder Scrolls: Arena



Альтэрнатыўныя інтэрвікі