The Elder Scrolls Wiki
Register
Advertisement
The Elder Scrolls III: Bloodmoon
Bloodmoon
Выданне
Дата выхаду 3 кастрычніка 2003 года
Распрацоўнік(і) Bethesda Softworks
Выдавец Bethesda Softworks
Жанр Ролевая гульня
Платформа РС
Рэжымы ад 1-й/3-й асобы

The Elder Scrolls III: Bloodmoon — другі афіцыйны дадатак да гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

Сюжэт[]

На выспе Салстхейм Імперыя заснавала шахцёрскую асаду. Галоўнаму герою прапануецца ўступіць ва Ўсходнюю імперскую кампанію, і дапамагчы развіццю мястэчка на Варонінай Скале. Капітан форта Шэраневага Матыля просіць пратаганіста пра некалькі паслугаў, а аднойчы, вярнуўшыся з выкананага задання, герой выяўляе, што форт сур'ёзна пацярпеў, а капітан знік. Афіцэр форта скіроўвае героя ў Вёску Скаалаў — мясцовых нордаў. Яны абяцаюць дапамогу герою, калі той адновіць раўнавагу, парушаная імперцамі на Салстхейме.

Выканаўшы даручэнне шамана скаалаў, герой вяртаецца да яго, і тут пачынаюцца падзеі, прадказаныя ў Прароцтве Крывавага Месяца. Уся выспа пачынае пакутаваць ад раптоўнага ўзнікнення чарод агрэсіўных пярэваратняў, а пратаганіст заражаецца лікантропіяй — хваробай, якая ператварае звычайнага смяротнага ў пярэваратня. Зараз герою мае быць або стаць пярэваратнем, і, ушаноўваючы Гірцыну, браць удзел у яго Паляванні, або, наадварот, выгаіцца і супрацьстаяць Прынцу Даэдра.

Асаблівасці[]

  • Дададзена вялікая выспа з новымі ландшафтамі, лакацыямі, персанажамі, монстрамі, пагоднымі ўмовамі. На выспе можна знайсці новыя расліны, інгрэдыенты, зброя, даспехі.
  • Магчымасць пачала выкананні новых заданняў яшчэ да сканчэння асноўнага квэста Morrowind.
  • Магчымасць нелінейнага праходжання галоўнага квэста — за скаалаў і за Ганчака Гірцына, то бок пярэваратня, хоць апошняе заданне і агульны вынік аднолькавыя для абодвух варыянтаў. Таксама магчымасць нелінейнага праходжання квэстаў Усходняй імперскай кампаніі — на боку беспрынцыповага справунку Карныюса Магіюса, Фактару Кампаніі, або на боку яго намесніка, Фалка Галенуса, чалавека цалкам годнага.

Гл. таксама[]

Спасылкі[]


Альтэрнатыўныя інтэрвікі
Advertisement