The Elder Scrolls Wiki
Register
Advertisement
The Elder Scrolls III: Tribunal
Tribunal
Выданне
Дата выхаду 7 лютага 2003 года
Распрацоўнік(і) Bethesda Softworks
Выдавец Bethesda Softworks
Жанр Ролевая гульня
Платформа РС
Рэжымы ад 1й/3й асобы

The Elder Scrolls III: Tribunal — першы афіцыйны дадатак да гульні The Elder Scrolls III: Morrowind.

Сюжэт[]

Падчас сну на пратаганіста нападае асасін з Цёмнага Братэрства. Вартаўнікі раяць герою пагаварыць з Апелесам Матыюсам у Эбенгардзе, ад якога можна даведацца, што база гэтай арганізацыі, па чутках, змесцавана на мацерыку, у цэнтры старажытнага горада Морнхолд, сталіцы Морраўінда.

Адправіўшыся ў цэнтр Альмалэксыі — Морнхолд, герой пазнае, што трон Морраўінда перайшоў да караля Хелсэта, які заняў яго пасля заўчаснага скону старога караля, багіня Альмалэксыя спрабуе вярнуць сабе згубленую сілу, а на горад нападаюць дзіўныя істоты — не то жывыя, не то механічныя. Морнхолд задыхаецца ад палітычных інтрыг, і, спрабуючы разабрацца ў агульным хаосе, герой атрымвае ад багіні Альмалэксыі інфармацыю, што за гэтымі атакамі стаіць Сота Сіл, і яна хоча абараніць Морнхолд ад замахаў злыдня. Чараўніцтва Альмалэксыі пераносіць героя ў таямнічы механічны горад Сота Сіла, дзе ён знаходзіць аднаго з чальцоў Трыбунала… мёртвым. Тут жа ён сустракае Альмалэксыю і разумее, што яна прагне ўлады толькі для сябе, яна забіла Сота Сіла і хоча забіць і героя. Бязлітасная сутычка паміж двума вялікімі героямі Морраўінда сканчаецца згубай апошняй. Няможна сказаць, якім чынам зменіцца гісторыя Морраўінда пасля амаль поўнага распаду Трыбунала, бо ў жывых застаўся толькі Вівек.

Асаблівасці[]

  • Ад 20 (асноўны сюжэт) да 40 (з усімі пабочнымі квэстамі) гадзін праходжання.
  • Для гульні ў Tribunal не трэба ствараць новага героя.
  • Праходжанне сюжэта Tribunal можа весціся абсалютна незалежна ад місіі па выратаванні Ўвардэнфэлла ў арыгінальным сюжэце, аднак Tribunal разлічаны на высокаўзроўневых гульцоў.
  • Новыя землі і лакацыі, сярод якіх Морнхолд, старажытная сталіца Морраўінда, часткова заняты гоблінамі, і ўтоены горад Сота Сіл.
  • Велізарныя падзямеллі.
  • Сюжэт злучаны са з'яўленнем жорсткага караля на троне Морраўінда, старажытным богам, паўпадалым ва ўтрапёнасць, нападам на Морнхолд таямнічых Фабрыкантаў. Гулец зможа сустрэць як самога Сота Сіла, гэтак і Альмалэксыю — астатніх 2-х чальцоў Трыбунала.
  • Новыя артэфакты, даспехі і зброя, сярод якіх легендарныя клінкі Праўдзівае Полымя і Агонь Надзеі.
  • Новыя монстры, сярод якіх гобліны і лічы.
  • Некаторыя змены зведаў рухавічок — гульня абзавялася нармальным часопісам з сартаваннем па выкананых і бягучых квэстах (гэта дакранаецца і старых квэстаў з Morrowind), таксама зараз можна пакідаць пазнакі на карце.


Альтэрнатыўныя інтэрвікі
Advertisement