The Elder Scrolls Wiki
Advertisement

Графіка беларускай мовы[]

  • У беларускім алфавіце 32 літары. 10 літар выкарыстоўваюцца для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для абазначэння зычных гукаў.
  • Літара Ё з'яўляецца паўнавартаснай літарай беларускай мовы і замена Ё на Е лічыцца памылкай. Ігнараваць літару Ў арфаграфія таксама не дазваляе.
  • У неафіцыйных варыянтах беларускай мовы і ў выключных выпадках у літаратуры нават па сучаснай беларускай мове вы можаце сустрэць літару Ґ (называецца ґе). Калі звычайная Г вымаўляецца з характэрным для беларускай і ўкраінскай моў акцэнтам, то Ґ абазначае звычайны рускі гук [г]. Пры гэтым яе напісанне носіць факультатыўны характар (як, напрыклад, Ё ў рускай мове).
  • Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккасці папярэдняга гука.
  • Гукі [дж], [дз], [дз'] абазначаюцца на пісьме спалучэннямі дзвюх літар Д і Ж, Д і З (таму дж і дз называюцца дыграфамі). Дыграф дж можа таксама абазначаць гук [ч], а дыграф дз — гук [ц']: дождж [дошч], дзядзька [дз'яц'ка].
  • Апостраф ( ' ) літарай не з'яўляецца і ў алфавіт не ўключаецца.
  • На камп'ютары беларуская раскладка клавіятуры супадае з рускай за выключэннем трох клавіш. Усе літары, якія ёсць у абодвух мовах, застаюцца на сваіх месцах. Літары И і Ъ рускай мовы замяняюцца адпаведнымі ім аналагамі І і '. Літары Щ няма ў беларукай мове, і таму ў беларускай раскладцы на яе месцы знаходзіцца апошняя застаўшаяся літара — Ў.

Правапіс змякчальнага мяккага знака[]

Пасля мяккіх зычных З, Л, Н, С, Ц, ДЗ мяккі знак пішацца:

  • на канцы слоў: мазь, нуль, алень;
  • у сярэдзіне перад цвёрдымі зычнымі, калі мяккасць захоўваецца і перад мяккімі: пісьмо - на пісьме, вазьму - возьме, восьмы - васьмю;
  • перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: людзьмі;
  • перад суфіксам -чык-, калі слова без -чык- мае на канцы мяккі знак: агеньнык (агонь);
  • перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў на -нь і слова восень: студзеньскі, чэрвеньскі, восеньскі;
  • у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: беленькі, даражэнькі, шэранькі;
  • у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьсот;
  • у постфіксе -сьці: хтосьці, чагосьці;
  • перад -це, -се, -ма у дзеясловах загаднага ладу: сядзьце, застанься, кіньма;
  • у слове ледзьве.

Пасля мяккіх зычных З, Л, Н, С, Ц, ДЗ мяккі знак не пішацца:

  • паміж падоўжанымі зычнымі: сумленне, ралля, калоссе;
  • у слове ззяць;
  • пасля З, С, Ц, ДЗ перад мяккімі, калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі: песня - песні, звет - зверам, звяры;

але: носьбіт;

  • перад суфіксам -ск- у словах, утвораных ад назоўнікаў на -нь (але не ад назваў месяцаў на -нь): конскі (конь), хатынскі (Хатынь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).

Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа[]

Раздзяляльны мяккі знак пішацца перад Е, Ё, Ю, Я, націскным І:

  • у іншамоўных словах: рэльеф, каньён, Кавеньяк, Льюіс, віньетка;
  • у імёнах, прозвішчах, геаграфічных назвах перад суфіксам -еў-: Аркадзьеў, Васільеўка, Лявонцьеў.

Але пасля Г, К, Х і збегу зычных, акрамя НЦ, перад суфіксам -еў- (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Яўціхіеў, Дзмітрыеў, Ануфрыевіч.

Апостраф пішацца перад Е, Ё, Ю, Я, націскным І:

  • пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных: аб'езд, пад'ём, куп'ё, Барб'е, вераб'іны;
  • у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чарырох-, шмат-: трох'ярусны, шмат'якарны.

Заўвага. Апостраф не пішацца пасля Ў: абаўе, салаўі.

Правапіс Ў і У[]

Ў скарачаецца:

  • пасля галосных:
    • у пачатку слова: рады ўсе, дзеці і ўнукі, для ўніятаў, да ўніверсітэта, ва ўніверсаме, да ўролага, гэта ўтопія;
    • у сярэдзіне слова: цудоўны, воўк, настаўнік;
    • у канцы слоў: бель снягоў, думаў думу;
    • пасля злучка і двукосся, калі ім папярэднічае галосны: класна-ўрочны, жанчына-ўрач; ансамбль «“Харошкі” ўзнагародзілі»;
    • у сярэдзіне некаторых іншамоўных слоў: аўтар, накаўт, аўтсайдар, раўнд, фаўна, клоўн, ноўтбук, саўна і інш.

У не скарачаецца:

  • у пачатку ўласных назваў: Ганна Уласава, ва Уруччы;
  • у пачатку і сярэдзіне слоў, калі на у падае націск: да у́рны, Брэсцкая у́нія, чулася у́ханне, ау́л, бау́л;
  • у іншамоўных словах на -ум, -ус: акварыум, прэзідыум, радыус, соус, страус, натарыус;
  • на канцы іншамоўных слоў: фрау, Дахау, Шоу, ток-шоу, ноу-хау;

але: шоўмен;

  • пасля знакаў прыпынку, акрамя злучка і двукосся.

Катэгорыя:Blog posts

Advertisement